Знішчальнік F-35C упершыню выкарысталі ў баі
6- 13.11.2024, 19:46
- 35,204
Падрабязнасці.
Знішчальнік F-35C Корпуса марской пяхоты ЗША ўдзельнічаў ў нядаўніх аперацыях супраць еменскіх хусітаў, якіх падтрымлівае Іран. Пра гэта паведамляе War Zone.
Самалёты здзяйснялі вылеты з авіяносца USS Abraham Lincoln - пятага карабля тыпу Nimitz. На прадстаўленым відэа можна бачыць F-35C, а таксама знішчальнік F/A-18F Super Hornet і самалёт радыёэлектроннай барацьбы EA-18G Growler, якія ўзлятаюць з палубы авіяносца.
Невядома, якія менавіта ўзбраенні выкарыстоўвалі F-35C. Са звестак з адкрытых крыніц, самалёт можа выкарыстоўваць бомбы тыпу Joint Direct Attack Munition (JDAM) з навядзеннем па GPS, а таксама бомбы тыпу Paveway з лазерным навядзеннем.
F-35C мог выкарыстоўшваць супраць хусітаў і высокадакладныя планерныя бомбы AGM-154 Joint Stand-Off Weapon (JSOW).
Адзначым, што дзве іншыя версіі амерыканскага знішчальніка пятага пакалення – F-35A і F-35B – раней ужо выкарыстоўвалі для выканання баявых задач. Для знішчэння цэляў на тэрыторыі Ірака.
F-35C з`яўляецца палубнай версіяй самалёта Lockheed Martin F-35 Lightning II. Гэты варыянт мае павялічаную плошчу крыла і хваставога апярэння, што дазваляе манеўраваць на невялікіх хуткасцях пры палётах з авіяносцаў.
F-35C пачалі эксплуатаваць у 2019-м. Усяго ЗША пабудавалі больш за 1000 знішчальнікаў F-35 розных мадыфікацый.