У Віцебску аўто пранеслася ў сантыметрах каля пешахода
17- 13.11.2024, 17:09
- 11,210
Дзяўчыну, якая кіравала аўтамабілем, пазбавілі пасведчання кіроўцы.
У Віцебску 24-гадовая кіроўца ледзь не збіла пешахода на пераходзе.
«Кіроўца Opel Astra не саступіла дарогу пешаходу, стварыўшы аварыйную сітуацыю і ледзь не збіўшы жанчыну», - паведамілі ў рэгіянальнай ДАІ.
Дзяўчыну, якая кіравала аўтамабілем, пазбавілі пасведчання кіроўцы на шэсць месяцаў, а таксама абавязалі выплаціць штраф у суме 400 рублёў.