11 снежня 2024, Серада, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіўся даведнік пра найлепшыя месцы для шпацыраў

6
У Менску з'явіўся даведнік пра найлепшыя месцы для шпацыраў

Яго прэзентаваў Менскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У сталіцы Беларусі выпусцілі даведнік «Зялёны Менск». Яго прэзентаваў Менскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

У даведніку ёсць экасцежкі, заказнікі, геалагічныя помнікі прыроды. Размова ў тым ліку ідзе аб рэспубліканскіх заказніках «Лябяжы» і «Сцыклева», батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук, парку камянёў, дубова-ліпавым масіве ў Кастрычніцкім раёне «Белая дача» і дуброве «Курасоўшчына», пераходным балоце ў паўднёвай частцы Менска каля перакрыжавання МКАД і трасы Менск - Берасце.

Таксама ў даведніку ёсць менскія экасцежкі. Сярод іх — «Акно ў прыроду» ў Цэнтральным раёне, «Цна» — у Савецкім, «Севастопальскі» і «Казачны край» — у Першамайскім, «Лясное возера», «Лясное царства» і «Сасновы бор» - у Партызанскім, «Царства жоўтагаловага каралька», «Чыжоўка» і «Шышкі» - у Заводскім.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках