1 снежня 2024, Нядзеля, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія акупанты ўчынілі сур'ёзную аварыю на Запарожскай АЭС

Расейскія акупанты ўчынілі сур'ёзную аварыю на Запарожскай АЭС

Пашкоджаная асноўная лінія сілкавання.

У выніку расейскага абстрэлу пашкоджаная асноўная лінія сілкавання Запарожскай атамнай электрастанцыі, якая зноў трапіла на мяжу блэкаўту. Пра гэта паведаміла НЭК Укрэнэрга ў суботу, 16 лістапада.

Цяпер сілкаванне ЗАЭС ажыццяўляецца праз рэзервовую лінію. Рамонтныя брыгады вызначылі месца пашкоджання і ажыццяўляюць аварыйна-аднаўленчыя працы, дадалі ў Укрэнэрга.

Міністэрства энэргетыкі Украіны патлумачыла, што цяпер ЗАЭС злучаная з украінскай энэргасістэмай толькі адной лініяй электраперадачы. У выпадку яе адключэння на АЭС адбудзецца чарговы блэкаўт, што з'яўляецца цяжкім парушэннем умоваў бяспечнай эксплуатацыі і пагражае развіццём аварыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках