11 снежня 2024, Серада, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта ж скарб, навошта выкінулі»

56
«Гэта ж скарб, навошта выкінулі»

У Городні на памыйніцу выставілі «бабулін» крышталь і посуд.

Жыхарка Горадні выклала ў TikTok выкінутыя на памыйніцу прыборы, куфлі і чайны сервіз. Каментатары выказваліся са шкадаваннем - некаторыя засмучаліся тым, што для кагосьці калісьці гэта былі дарагія сэрцу рэчы, а пасля іх смерці яны апынуліся на смеццевым баку. Некаторыя - шкадавалі, што іх у той момант не было побач, піша «Зеркала».

Хтосьці клапатліва выставіў на смеццевы бак крыштальныя і піўныя куфлі і чайны сервіз. Адна з карыстальніц распавяла, што гэта рабіў мужчына.

@moe_velichestvo1 #гродно ♬ оригинальный звук - Чёрно белый звук 🖤🤍

«Вось так беражэш для цябе дарагія рэчы. Памрэш, а сваякі ўсё выкінуць».

«Нядаўна муж з грузчыкамі вызваляў кватэру для новых жыхароў. Бібліятэка з 5000 кніг ішла на сметнік. Ён адвёз у свой гараж. Рука не паднялася выкінуць».

«Я б забрала дадому».

«А я збіраю калекцыю заварачных чайнікаў. А яны стаяць сабе на памыйніцы, шкада».

«Гэта ж скарб, навошта выкінулі, зараз фарфор з Кітая ўвесь няякасны».

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках