Дзве вядучыя беларускія біятланісткі пасварыліся?
13- 17.11.2024, 18:20
- 9,620
Смольская пачала вінаваціць Солу.
Пасля заваявання бронзы ў змешанай эстафеце на Кубку міжнароднай лігі клубнага біятлона ў беларускай зборнай панавалі не толькі радасныя эмоцыі.
Фінішорка каманды «Беларускі нафтавік» Дынара Смольская, адказваючы на пытанне журналіста, у эфіры дзяржаўнай ТВ, зрабіла намёк на тое, што яе партнёрка ў квартэце Ганна Сола ў першую чаргу вінаватая ў тым, што не ўдалося здабыць медаль больш высокай пробы.
«Гонкай задаволеная, трэцяе месца - гэта нядрэнна, але мы выходзілі змагацца за золата. Але не ва ўсіх атрымалася, - адзначыла Смольская, а пасля дадала, што святкаванне з ёй, Антонам Смольскім і Дзмітрыем Лазоўскім не падзяліў яшчэ адзін удзельнік. - Ведаеце, за іншага чалавека казаць складана. Ганна нават не паціснула мне руку. Як мне адказаць на пытанне, ці была падтрымка, калі чалавек нават не павіншаваў каманду?
Звернем увагу, што Сола, у сваю чаргу, сапраўды не сустракала на фінішы Смольскую. Няма яе і на фота, дзе радуюцца астатнія ўдзельнікі эстафетнага квартэта.