У Зэльвенскім раёне пенсіянерка патрапіла пад цягнік
2- 17.11.2024, 19:33
- 3,806
Гэта другі выпадак за суботу-нядзелю.
Трагедыя адбылася раніцай 17 лістапада непадалёку ад вёскі Лябядаў. Там пад колы цягніка патрапіла 71-гадовая жанчына. Яна мела праблемы са слыхам і зрокам, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу УСК Гарадзенскай вобласці Іну Пазняк.
Пакуль высветлена, што пенсіянерка накіроўвалася ў бок дома. Машыніст ужыў гукавы сігнал і экстраннае гамаванне, аднак ад трагедыі гэта не выратавала — ад атрыманых траўмаў паджылая жанчына памерла на месцы.
Нагадаем, што днём раней пад колы электравіка ў Баранавічах патрапіў 84-гадовы мужчына. Ён таксама меў праблемы са слыхам.