4 снежня 2024, Серада, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2025-м годзе беларусы паб'юць рэкорд у доўгіх выходных

4
У 2025-м годзе беларусы паб'юць рэкорд у доўгіх выходных

Так мала не працавалі мінімум з 2009-га.

Мінпрацы вызначыла разліковыя нормы працоўнага часу на 2025 год. Расказваем, колькі беларусы будуць працаваць, а колькі – адпачываць. Спойлер: усталяваны рэкорд у працоўных гадзінах – такім нізкім гэты паказнік не быў як мінімум з 2009 года, паведамляе «Люстэрка».

Для пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю гэтая норма ў 2025-м складзе 2007 гадзінаў, а для шасцідзённага з выходным у нядзелю – 2010 гадзінаў. Сёлета – 2016 і 2022 гадзіны адпаведна.

Гэта значыць, працаваць у 2025-м беларусы будуць менш, чым сёлета. Больш за тое, такой нізкай разліковая норма працоўнага часу ў Беларусі яшчэ не было як мінімум з 2009-га.

Гэты рэкорд звязаны з колькасцю выходных, святочных, а таксама перадсвяточных працоўных дзён.

Нагадаем, 15 лістапада гэтага года ўрад Беларусі вызначыў графік пераносу працоўных дзён у 2025 годзе. Паводле яго 1 і 2 студзеня – выходныя, 3-е, пятніца, – працоўны. Пасля выходных будуць яшчэ два непрацоўныя дні – 6-е і 7-е. Пры гэтым субота, 11 студзеня, будзе працоўнай – за выходны 6-га.

Праз пераносы ў беларусаў у 2025-м пяць разоў будуць доўгія выходныя: у студзені – з 4 да 7-га, у красавіку – з 27 да 29-га, у ліпені – з 3 да 6-га, у лістападзе – з 7 да 9-га, а ў снежні – з 25 да 28-га. Але важна браць да ўвагі, што будуць пераносы працоўных дзён на суботы.

Як вызначаюць разліковыя нормы працоўнага часу?

Каб вызначыць нормы працоўнага часу для пяцідзёнкі, бяруць даўжыню штодзённай працы ў працоўныя дні 8 гадзінаў, а ў перадсвяточныя – 7 гадзінаў. Для шасцідзёнкі гэта выглядае інакш: з панядзелка да пятніцы – 7 гадзінаў на дзень, у суботу – 5 гадзінаў, у перадсвяточныя дні – 6 і 4 гадзіны адпаведна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках