У Польшчы кіроўца-беларус за адну паездку сабраў «крымінальнае аўтабінга»
6- 19.11.2024, 14:31
- 7,556
Мужчыну затрымалі, а аўтамабіль адправілі на стаянку.
У польскім Сопаце 38-гадовы беларус сабраў «крымінальнае аўтабінга».
Увечары ў пятніцу, 15 лістапада, паліцыя спыніла для планавай праверкі Audi, за стырном якога быў наш суайчыннік. Праверка паказала, што ён п'яны - 0,6 праміле на алкатэстары. Але неўзабаве выявілася, што мужчына парушыў яшчэ і іншыя законы, заўважыў MOST.
Паліцыянты праверылі кіроўцу ў базах звестак, і выявілі, што раённы суд Гданьска наогул забараніў яму садзіцца за стырно. Забарона дзейнічае з кастрычніка 2024 года.
Пры аглядзе аўто паліцыянты знайшлі пакуначак з некалькімі порцыямі мефедрона і электронныя шалі. Пасля гэтага мужчыну затрымалі, а аўтамабіль адправілі на стаянку.
Беларусу выставілі абвінавачанні паводле трох злачынстваў: парушэнне судовай забароны на кіраванне аўтамабілем, кіраванне ў нецвярозым стане і захоўванне псіхатропных рэчываў. За першае прадугледжанае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі, за два іншыя - да трох. Мужчына прызнаў віну ва ўсіх трох злачынствах.