У Турцыі зніклі дзве сястры-альпіністкі з Беларусі
3- 19.11.2024, 16:20
- 5,388
У рэгіён накіраваныя пошукавыя групы.
У Турцыі шукаюць дзвюх беларускіх альпіністак - сясцёр Валянціну і Марыю Іванковых, якія зніклі ў раёне горнага хрыбта Аладаглар каля населенага пункта Чамарды ў цэнтры краіны, паведаміла выданне Haberturk. Публікацыю заўважыў "Позірк".
Як стала вядома, 16 лістапада Валянціна і Марыя адправіліся ў паход у нацыянальны парк «Ёдыгёлер», праз некаторы час сувязь з сёстрамі перарвалася.
У рэгіён былі накіраваныя пошукавыя групы ўправы ў надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў МУС Турцыі, а таксама жандармерыі.
Пошукава-выратавальныя работы вядуцца як з паветра, так і з зямлі.