Левандоўскі мае намер падоўжыць кантракт з «Барселонай»
- 19.11.2024, 20:31
- 1,178
Ягонае цяперашняе пагадненне дзейнічае да 2025 года.
Нападнік «Барселоны» Роберт Левандоўскі хоча падоўжыць кантракт з клубам.
Diario Sport паведамляе, што форвард мае намер заключыць дамову да 2027 года.
Ягонае цяперашняе пагадненне дзейнічае да 2025 года, яно можа быць аўтаматычна прадоўжанае, калі паляк возьме ўдзел у 50% матчаў.
Сцвярджаецца, што ў клубе задаволеныя Робертам і ягоным уплывам на маладую каманду.