Беларуска хацела зарабіць на біржы, але нешта пайшло не так
6- 2.11.2024, 19:08
- 6,680
У выніку яна страціла 56 тысяч рублёў.
Чарговай ахвярай махляроў стала 63-гадовая жыхарка Віцебска. Жанчына звярнулася ў Кастрычніцкі РУУС абласнога цэнтра і расказала, што страціла значную суму грошай.
У адной з сацыяльных сетак віцяблянка ўбачыла рэкламу інвестыцый і надумала паўдзельнічаць у праекце для дадатковага заробку, уклаўшы ў яго свае зберажэнні. Яна прайшла па спасылцы ў мэсэнджары Viber і атрымала прапанову спампаваць прыкладанне для таргоў на біржы, куды і пачала пераводзіць грошы.
«Цягам некалькіх месяцаў віцяблянка на ўказанне невядомых асоб укладала зберажэнні, а пасля таго, як грошы скончыліся, яна аформіла некалькі крэдытаў, у тым ліку пазыку пад заклад жылля. У выніку яна перавяла амаль 56 тысяч рублёў», - паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.
Па факце здарэння следчыя распачалі крымінальную справу за махлярства.