Metallica паказала, як украінскі вайсковец у ЗША выконвае іх хіт на бандуры
16- 20.11.2024, 19:35
- 19,320
Тарас Столяр з'яўляецца ўдзельнікам гурта «Культурны дэсант» і пасля гастроляў вернецца на фронт.
Амерыканскі рок-гурт Metallica 20 лістапада ў Instagram апублікаваў відэа, у якім украінскі вайсковец Тарас Столяр выконвае на бандуры іх хіт Nothing Else Matters падчас аднаго з канцэртаў у ЗША.
У апісанні да відэа адзначаецца, што Столяр з'яўляецца ўдзельнікам украінскага гурта «Культурны дэсант».
«Нядаўна мы даведаліся аб «Культурным дэсанце», культурным падраздзяленні Узброеных сіл Украіны, ад нашага Джэймса Хэтфілда. У склад «Культурнага дэсанту» ўваходзяць сямёра артыстаў сусветнага ўзроўню, якія да вайны былі прафесійнымі музыкамі, а зараз з'яўляюцца дзейнымі салдатамі. Гурт толькі што скончыў 170 канцэртаў дабрачыннага туру па Злучаных Штатах, - гаворыцца ў публікацыі. – На відэа Тарас Столяр, заслужаны артыст Украіны, выведнік 112-й асобнай брыгады Сіл тэрытарыяльнай абароны, іграе Nothing Else Matters на 62-струннай бандуры, традыцыйным украінскім народным інструменце».
У гурце Metallica дадалі, што пасля заканчэння гастроляў артыст вернецца на фронт.