Моцны снег і галалёдзіцу абяцаюць у Беларусі заўтра
- 21.11.2024, 18:39
- 8,026

Якое надвор'е будзе ў Менску?
У пятніцу, 22 лістапада, у некаторых рэгіёнах Беларусі чакаюцца снегапады. Пры гэтым адзначаецца, што ападкі пройдуць у многіх раёнах краіны.
Заўтра будзе воблачна. Уначы ў асобных раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег.
На асобных адцінках дарог утвараецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвай чвэрці сярэдні, удзень парывісты.
Тэмпература ўначы складзе 0...-5°С, удзень слупкі тэрмометраў пакажуць -2...+3°С.
У Менску 22 лістапада будзе -1...-3°С уначы і -1...+1°С удзень. Магчымы невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. Імавернасць ападкаў – 30-40%.