Берасце замяло снегам
- 22.11.2024, 12:50
- 6,658

Цяпер на чарзе іншыя беларускія гарады.
У Берасці выпаў снег і пакуль не растаў. Здымкі заснежаных вуліц горада апублікаваў тэлеграм-канал «БрестСИТИ — новости».
Уцяпліцца ў найбліжэйшыя выхадныя давядзецца не толькі берасцейцам. На прагнозы сіноптыкаў, у краіне істотна пахаладае.

У суботу, 23 лістапада, будзе воблачна з прасвятленнямі. Уначы на большай частцы краіны, удзень месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах можа быць наліпанне мокрага снегу. На дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер сярэдні, месцамі парывісты, удзень у асобных раёнах на захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 0...-7°С, удзень -2...+3°С.
У нядзелю, 24 лістапада, будзе воблачна з прасвятленнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах - слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе -6...+1°С, максімальная ўдзень -2...+3°С.