Страшная аварыя ў Лідскім раёне: чацвёра загінулых
7- 23.11.2024, 16:44
- 20,292
Двое з іх - дзеці.
У Лідскім раёне ў выніку аварыі загінулі чатыры чалавекі. Магчыма, сярод іх двое дзяцей. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале МУС.
Сёння а 15.00 на трасе М6 Менск - Горадня ў Лідскім раёне непадалёк ад вёскі Біскуцы адбылося сур'ёзнае ДТЗ. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца аўтамабіля Opel, рухаючыся ў бок Горадні, страціў кіраванне. Аўто ўрэзалася ў дарожную агароджу, з'ехала ў кювет і перакулілася.
У салоне знаходзіліся шэсць чалавек. Чацвёра з іх загінулі, сярод іх, як мяркуецца, двое дзяцей.
На месцы трагедыі працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, медычная служба і следча-аператыўная група.