1 снежня 2024, Нядзеля, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні самалёт упаў на жылы дом

10
У Вільні самалёт упаў на жылы дом

Пачаўся пажар.

У Вільні таварны самалёт упаў на двухпавярховы жылы дом. Пачаўся пажар. Паводле папярэдніх звестак, на борце знаходзіліся чатыры чалавекі. Ёсць загінулы.

Аварыя адбылася раніцай на вуліцы Жырню. Згодна з раскладам, у гэты час павінен быў здзейсніць пасадку самалёт кампаніі DHL.

"Грузавы самалёт DHL, які ляцеў з нямецкага горада Лейпцыг у аэрапорт Вільні, разбіўся ў Ліепкальнісе а 5 гадзіне 30 хвілін. Зараз на аб'екце працуюць гарадскія службы. Таксама прыбыла адна пажарная машына і штабная каманда Віленскага аэрапорта. Праца аэрапорта цяпер не перарываецца", - гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі аэрапорта літоўскай сталіцы.

Як піша Delfi са спасылкай на відавочцаў, самалёт, які ўпаў, належаў транспартнай кампаніі DHL. На борце, паводле звестак выдання, знаходзіліся чатыры чалавекі-двое пілотаў і двое супрацоўнікаў кампаніі. Ратавальнікі вызвалілі пілота, цяпер ён у прытомнасці, піша Delfi.

Пазней выданне паведаміла, што ў шпіталь дастаўленыя двое пацярпелых, адзін чалавек памёр. Пра іншых пацярпелых невядома.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках