Зімовыя вакацыі ў школьнікаў пачнуцца не з панядзелка
2- 25.11.2024, 21:07
- 6,294
Але адпачываць дзеці ўсё роўна будуць два тыдні.
Беларускія школьнікі ў 2024/25 навучальным годзе на зімовыя вакацыі пойдуць з сярэдзіны тыдня, зазначыў 1prof.by.
Другая чвэрць у школах і гімназіях традыцыйна ўважаецца за самую маленькую – толькі шэсць з паловай тыдняў.
Бацькі памятаюць, што пачалася яна не вельмі зручна – у панядзелак, 4 лістапада, а ўжо ў чацвер усе сышлі на доўгія выходныя.
На гэты раз чвэрць скончыцца на каталіцкія Каляды. Першы дзень вакацыяў – 25 снежня 2024 года.
Заканчваецца адпачынак таксама разам са святам, але ўжо праваслаўным. Адразу пасля яго, 8 студзеня 2025-га, школьнікі вернуцца за свае парты на самую доўгую чвэрць года. Але не ўсё.
Нагадаем, што для вучняў першых, другіх і трэціх (для дзетак з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) класаў новую чвэрць разаб'юць напалам дадатковымі зімовымі вакацыямі.
Маляняты таксама будуць адпачываць з 17 да 23 лютага 2025-га.