Беларус падолеў знаўцаў «Што? Дзе? Калі?»
9- 26.11.2024, 12:20
- 7,664
Ён задаў пытанне пра плечыкі для адзення.
У чарговай гульні азербайджанскага клуба «Што? Дзе? Калі?» каманда Ісмаіла Аліева саступіла тэлегледачам з лікам 1:6, піша «Комсомолка».
У сёмым раўндзе прагучала пытанне ад лекара з Берасця Васіля Станчука:
- Адзін італьянскі гандлёвы цэнтр, каб прарэкламаваць вялікі распродаж у крамах адзення, замовіў постэр са слоганам: «Пачынаецца сезон палявання». У чорнай скрыні знаходзіцца прадмет, які адыграў ролю «зброі» на гэтым постэры. Што ў чорнай скрыні?».
Знаўца Раўшан Мараданскі ў выніку абраў наступную версію:
- Там сэлфіпалка. Яна нагадвае стрэльбу. І паляванне там - фотапаляванне, хутчэй за ўсё.
Вядоўца агучыў правільны адказ:
- «Зброяй», на задуму аўтараў, сталі плечыкі для адзення. Плечыкі нагадваюць лук.
Васіль Станчук з Берасця прынёс пераможны бал тэлегледачам, якія ў выніку перамаглі з лікам 6:1. Аўтар пытання зарабіў 600 манатаў (блізу 1200 беларускіх рублёў). Больш за тое, ягонае пытанне прызналі найлепшым і дадалі яшчэ 200 манатаў (блізу 400 беларускіх рублёў).