13 сакавiка 2025, Чацвер, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўднёвую Карэю прыбыла ўкраінская дэлегацыя на чале з Умеравым

2
У Паўднёвую Карэю прыбыла ўкраінская дэлегацыя на чале з Умеравым

Будуць абмяркоўвацца пастаўкі зброі.

Украінская дэлегацыя на чале з міністрам абароны Украіны Рустэмам Умеравым прыбыла ў сталіцу Паўднёвай Карэі, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Юн Сок Ёлем. Пра гэта паведамляе Yonhap са спасылкай на крыніцы.

Суразмоўцы паведамілі, што прэзідэнт Паўднёвай Карэі правядзе сустрэчу з украінскай дэлегацыяй ужо ў сераду, 27 лістапада. Таксама прадстаўнікі Украіны плануюць правесці сустрэчу з кіраўніком абароннага ведамства Кім Ён Хюном у той жа дзень.

Са звестак СМІ, падчас абедзвюх сустрэч Умераў паведаміць выведвальныя звесткі аб размяшчэнні войскаў КНДР у Расеі. Таксама ўкраінскі бок паспрабуе заручыцца падтрымкай Паўднёвай Карэі ў сферы вайсковых пытанняў.

Журналісты ўказваюць, што ўкраінская дэлегацыя таксама падала “спіс пажаданняў”. У ім будуць указаныя наменклатуры ўзбраенняў, у якіх маюць патрэбу Сілы абароны Украіны. Хутчэй за ўсё размова пойдзе аб зенітных ракетах і артылерыйскіх сістэмах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках