Нелегалы штурмавалі закрыты пераход на мяжы з Польшчай
2- 28.11.2024, 12:33
- 5,150
Видеофакт.
Нелегалы спрабавалі трапіць у Польшчу з Беларусі праз закрыты памежны пераход. Відэа інцыдэнту апублікавалі польскія памежнікі. На ім бачна, як група мужчын штурмуе турыстычны веласіпедна-пешаходны пункт пропуску ў Белавежскай пушчы.
"Мігрантам, якія перасякалі мяжу ў недазволеным месцы, спрыялі трое памагатых, якія затым адышлі да пераходу з беларускага боку, узяўшы з сабой драбіны, з дапамогай якіх перасякалі мяжу”, — пішуць польскія памежнікі.
Мяжу нелегальна перайшлі 10 іранцаў. Усіх іх на польскім баку затрымалі.