Палонныя марскія пяхотнікі з 810-й брыгады РФ моляць сваіх суграмадзян не ісці на вайну ва Украіну
3- 28.11.2024, 12:37
- 3,912
Відэафакт.
27 лістапада стала вядома, што байцам сіл спецыяльных аперацый у Курскай вобласці ўдалося ўзяць у палон некалькі дзясяткаў акупантаў іх 810-й асобнай брыгады марской пяхоты войска РФ.
На відэа, апублікаваным у Telegram-канале ССА, расейскія жаўнеры пацвердзілі, што рады трапіць у палон у сваё прафесійнае свята – Дзень марской пяхоты РФ.
"Мы, 810-я брыгада марской пяхоты РФ, здаліся ў палон у Дзень марской пяхоты. Дзякуем за тое, што нам захавалі жыццё і ставяцца выдатна. Не рэкамендуем грамадзянам РФ ісці ў войска і ісці паводле кантракта, а асабліва ў марскую пяхоту: тут жудасна”, - заявіў адзін з расейцаў.
У ССА паведамілі, што войска РФ таксама панесла істотныя страты ў жывой сіле.