Прарасейскі ўрад Грузіі адмовіўся ад перамоў па ўступленні ў ЕЗ
11- 28.11.2024, 18:09
- 3,830
Аднак Брусэль замарозіў перамовы першым.
Аб прынятай пастанове аб запаволенні еўраінтэграцыі да 2028 года абвясціў прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ, паведамляе тэлеканал Mtavari.
«Сёння мы пастанавілі не ставіць пытанне аб пачатку перамоў з Еўрапейскім Звязам у парадак дня да канца 2028 года […] Акрамя таго, да канца 2028 года мы адмаўляемся ад усіх бюджэтных грантаў Еўрапейскага Звязу», — заявіў Кабахідзэ.
Ён назваў абмеркаванне перамоў з ЕЗ «інструментам для ціску і расколу грамадства».
Трэба адзначыць, што яшчэ ў ліпені пасол ЕЗ у Грузіі Павел Гершынскі заявіў, што сам Еўрапейскі Звяз прыпыніў працэс далучэння Грузіі да блока. Прычынай гэтага назвалі прыняцце закона «Аб празрыстасці замежнага ўплыву», які выклікаў пратэсты ў краіне.