27 лютага 2025, Чацвер, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адным акопе

3
У адным акопе

А калі прыляціць адказ?

У Астане Лукашэнка не прамінуў зачапіць Арменію, адзначыўшы ў сваім выступе яе адсутнасць на саміце. Маўляў, гэта «характарызуе цяперашнюю геапалітычную сітуацыю ў рэгіёне і ў нейкай ступені нашу арганізацыю». Той выпадак, калі прагучала нотка рэалізму.

Сапраўды, незалежныя аналітыкі даўно гавораць, што АДКБ — друзлая, мала на што здольная структура, у якой пад эгідай Крамля аб'яднаныя постсавецкія краіны з вельмі рознымі інтарэсамі.

Ерэван наогул жорстка пакрыўдзіўся на Маскву (не падтрымала ў канфлікце з Азербайджанам) і на Менск (бо Лукашэнка заняў бок Баку). Арменія замарозіла свой удзел у АДКБ, паціху адпаўзае ад імперыі і пазірае ў бок Еўропы.

Цэнтральнаазіяцкія члены гэтага альянсу напэўна таксама не ў захапленні ад пуцінскага ваяўнічага імперыялізму. Але гэтыя краіны цесна звязаныя з РФ эканамічна. Асабліва залежныя ў гэтым плане адкрыта бедныя Таджыкістан і Кыргызстан. У таджыкаў яшчэ адна хворая праблема - афганская мяжа. Таму паблізу ад яе размешчаная расейская вайсковая база. Ёсць такія базы і на кіргізскай тэрыторыі.

Кіраўніцтва ж Казахстана вымушанае лавіяваць, утрымліваць геапалітычны баланс (перш за ўсё паміж Масквой і Пекінам). У гэтай краіне добра памятаюць выпады расейскіх палітыкаў-імперцаў накшталт таго, што трэба «дэнацыфікаваць» і Казахстан. На фоне таго, як Пуцін звяртаецца з непакорлівай Украінай, Астане даводзіцца праяўляць максімум дыпламатыі, асцярожнасці.

Але відавочна, што гэтыя дзяржавы не жадаюць уступаць у канфрантацыю з Захадам, лезці ў адзін акоп з Пуціным. Так што заклікі да ўмацавання АДКБ, якія прагучалі ў Астане, павісаюць у паветры.

У адным акопе з Пуціным толькі Лукашэнка. Ды і той, у адрозненне ад Кім Чэн Ына, сваіх салдат на ўкраінскі фронт аддае перавагу не пасылаць.

Цяпер, калі ідзе перадвыбарная кампанія, дыктатар спрабуе замалявацца захавальнікам мірнага неба над галовамі беларусаў. Аднак намер прыцягнуць у краіну яшчэ і расейскі «Арэшнік» з гэтай тэзай дрэнна вяжацца.

Пуцін паэтычна апісвае, як будзе плавіцца зямля пры ўдары па ворагах. Але гэтак жа будзе плавіцца і тая зямля, па якой удараць у адказ гэтымі ракетамі.

Аляксандр Класкоўскі, «Позiрк»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках