Якім будзе надвор'е ў першыя дні зімы?
2- 29.11.2024, 21:03
- 4,060

Уцяпляцца пакуль рана.
У першыя дні зімы 2024 года ў Беларусі моцных маразоў і снегу не чакаецца, надвор'е будзе такое ж, як у канцы лістапада, паведамляе pogoda.by.
У суботу, 30 лістапада, чакаецца пераважна воблачнае надвор'е. Без ападкаў. Уночы і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, па ўсходзе краіны на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер чакаецца слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -2..+3, максімальная днём 0..+5.
Так скончыцца восень 2024 года. А першыя дні зімы сонца, марозу і снегу не прынясуць.