На Віцебшчыне адбылося страшнае ДТЗ з фурай і легкавіком
- 29.11.2024, 12:20
- 5,262

Двое загінулых.
Раніцай 29 лістапада ў Талачынскім раёне здарылася страшнае ДТЗ. Пра здарэнне паведамляе Telegram-канал “МУС Беларусі".
На 503-м кіламетры аўтадарогі М – 1 Берасце – Менск-мяжа РФ легкавік сутыкнуўся з фурай.
У ДАІ паведамілі падрабязнасці:
"54-гадовы кіроўца Volkswagen, паводле папярэдняй інфармацыі, заснуў за стырном і ўчыніў спадарожнае сутыкненне з паўпрычэпам аўтацягніка ў складзе з цягачом Mercedes».
У аварыі загінулі два пасажыры легкавіка 44-гадовая жанчына і яе 21-гадовы сын.
Супрацоўнікі інспекцыі нагадваюць, што кіраваць транспартным сродкам у хваравітым або стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху, забаронена.


