У Менску з'явіцца новая гандлёвая сетка
3- 29.11.2024, 14:47
- 4,820

Яна прадае «эмацыйныя тавары».
У Беларусі ў наступным годзе пачнуць адкрываць крамы расейскай гандлёвай сеткі Modi. Пра гэта піша расейскае выданне РІА Навіны.
У 2025 годзе расейская сетка крам Modi плануе адкрыць 100 новых месцаў і выйсці на рынкі Беларусі і Арменіі. Гэты рытэйлер характарызуюць сябе як брэнд «эмацыйных тавараў».
Асартымент уключае 14 катэгорый тавараў: ад прадукцыі для дома і кухні да касметыкі, аксесуараў, цацак, спартыўных тавараў, адзення і прадуктаў харчавання. Фактычна гэта расейскі аналаг сеткі Miniso, якая прысутнічае ў нашай краіне.
Modi працуе з 2017 года. Зараз у 56 гарадах Расеі адкрыта больш за 170 крам.