У Курскай вобласці УСУ разбілі расейскую браняваную калону
2- 29.11.2024, 15:34
- 5,772

Разгром супраціўніка паказалі на відэа.
Як паведамілі ў Аператыўным камандаванні «Північ» Наземных войскаў УС Украіны 29 лістапада, на Курскім кірунку вораг планаваў ажыццявіць хуткі выхад калонай да пазіцый 1-й асобнай танкавай Северскай брыгады.
У расейскай калоне было шэсць адзінак браняванай тэхнікі. Аднак варожыя планы зазналі крах.
«Дзякуючы ўзаемадзеянню байцоў роты ўдарных беспілотных авіяцыйных комплексаў Пегас 1 АТБр і сумежных падраздзяленняў прасоўванне супраціўніка спыненае», – гаворыцца ў каментары да апублікаванага відэа.
Са слоў абаронцаў, пяць з шасці баявых машын расейцаў знішчаныя з дапамогай дыстанцыйнага мінавання.
«За шостай палююць Пегасы», - пракаментавалі відэа ў УСУ.