OSINT-аналітыкі: У Крыме разбітая расейская сістэма С-400 «Трыумф»
1- 29.11.2024, 16:06
- 4,378

Лакацыя супадае.
У выніку атакі ў акупаваным расейцамі Крыме, імаверна, была разбітая пазіцыя расейскага зенітнага ракетнага комплексу С-400 «Трыумф».
Да такой высновы прыйшлі OSINT-аналітыкі праекта КіберБорошно, прааналізаваўшы кадры.
«Лакацыя: н.п. Курганнае, Сімферопальскі раён. Побач з полем, у якім быў атакаваны ЗРК, знаходзіцца былая стацыянарная пазіцыя С-400. Перастала выкарыстоўвацца пасля сталых удараў ракет і БПЛА па Крыме. Але пазіцыя і поле знаходзяцца на вышыні, такім чынам, магчыма, сёння ЗРК наважыла заняць агнявую ў полі праз добрую тапаграфію для гэтага», - адзначылі аналітыкі.
Раней 29 лістапада, у захопленым расейцамі Крыме прагрымелі моцныя выбухі.