Брамнік украінскага клуба адбіў пяты пенальці запар
- 29.11.2024, 19:33
- 4,850
Ён паўтарыў неймаверны рэкорд украінскай прэм'ер-лігі.
Брамнік «Інгульца» Аляксей Паламарчук адбіў пенальці ў матчы 15-га тура ўкраінскай Прэм'ер-лігі супраць палтаўскай «Ворсклы», паведамляе «Новое время».
«Ворскла» атрымала права на прабіццё пенальці на 48-й хвіліне пры ліку 2:0 на карысць «Інгульца».
Для Паламарчука гэта пяты адбіты пенальці запар ва УПЛ.
На апошніх хвілінах «Інгулец» забіў трэці гол і атрымаў разгромную перамогу. Гэта першая перамога клуба з Пятрова ў гэтым сезоне УПЛ.