На важнай палескай магістралі абмяжуюць рух
1- 29.11.2024, 20:19
- 2,802
Захады будуць уведзеныя ў Жыткавіцкім раёне.
На трасе М-10 мяжа Расейскай Федэрацыі – Гомель – Кобрын уводзяць абмежаванні руху, паведамілі ва УУС ДАІ Гомельскага аблвыканкама.
На 313-м кіламетры ў Жыткавіцкім раёне Берасцейскай вобласці можна будзе рухацца з хуткасцю не больш як 50 км/г. У Дзяржаўтаінспекцыі (ДАІ) удакладнілі, што гэты захад неабходны праз рамонт моста цераз раку Случ.
Гэты рэжым эксплуатацыі збудавання вызначаны тэхнічнай справаздачай «БелдарНДІ» яшчэ ў красавіку 2024-га ў сувязі з перадаварыйным станам пераправы, заяўлялі ў «Гомельаўтадары».
«Дапускаецца рух аўтамабіляў агульнай фактычнай масай не больш за 5 т і шырынёй не больш за 2,2 м», – сказана ў паведамленні ДАІ.
Для аб'езду прадугледжаныя два маршруты:
па аўтамабільных дарогах Р-88 і Р-6; Жыткавічы – Тураў – Столін – Пінск
па дарогах Р-57, Р-43 і Р-23; Любань – Слуцк – Мікашэвічы.