У Менску Toyota перакулілася на поўным ходзе
5- 29.11.2024, 21:27
- 9,486
ДАІ паказала відэа.
Аўтамабіль Toyota перакуліўся на сталічным праспекце Дзяржынскага ўвечары 29 лістапада. ДАІ апублікавала відэа аварыі.
ДТЗ адбылося блізу 17.10. 37-гадовая кіроўца Toyota на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцай Шчорса рэзнулася ў Renault, які спыніўся ў крайняй левай паласе, пасля чаго японец перакуліўся.
Кіроўцу Toyota з месца аварыі забралі медыкі. Яе даставілі ў лякарню на абследаванне.