У небе над Беларуссю заўважылі «зіхоткую гірлянду»
9- 4.11.2024, 21:06
- 21,380
Што гэта было?
Увечары 4 лістапада менчукі і жыхары Менскай вобласці заўважылі «гірлянду» аб'ектаў, якія ляцяць. Не хвалюйцеся, гэта не НЛА, а чарговыя спадарожнікі Starlink.
Вось такое відэа было знятае над Фаніпалем.
«Гірляндай» спадарожнікі выглядаюць толькі цягам першых некалькіх дзён пасля запуску чарговай групы, у гэты час яны рухаюцца на аднолькавай вышыні і з аднолькавай хуткасцю, а потым гэты ланцужок рассейваецца, бо кожны спадарожнік паднімаецца на сваю працоўную арбіту.
Бачылі «зіхоткі ланцужок» увечары 4 лістапада і ў Менску, паведамляе «Люстэрка».
Групу з першых 60 спадарожнікаў кампанія Ілана Маска SpaceX запусціла ў 2019 годзе.
Наступны запуск адбудзецца 6 лістапада 2024 года, у 00.05 паводле менскага часу – SpaceX скіруе на арбіту 202-ю партыю з 23 інтэрнэт-спадарожнікаў Starlink. Гэтая місія павялічыць агульную колькасць запушчаных спадарожнікаў Starlink да 7232 адзінак.