Стала вядома, колькі ў беларусаў аўто
15- 8.11.2024, 15:01
- 13,568
Колькасць здзіўляе.
Кожны трэці беларус мае ва ўласнасці аўтамабіль. Пра гэта расказала БелТА першая намесніца старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч.
Высвятляецца, усяго ў нашай краіне зарэгістравана больш за 3 млн. асабістых аўто.
"За апошнія 30 гадоў колькасць легкавых аўтамабіляў ва ўласнасці грамадзян павялічылася ў 3,6 раза. Калі 30 гадоў таму ў нас кожны 12 чалавек меў аўтамабіль, то цяпер мае кожны трэці", - сказала Кухарэвіч.
«Калі казаць пра дзель продажаў аўтамабіляў айчыннай вытворчасці, то яна яшчэ некалькі гадоў таму была блізу 17%, а ўжо сёння гэта больш за 50%», - сказала Алена Кухарэвіч.
Гаворка перш за ўсё пра Belgee і Geely.