Інжынеры распрацавалі разумны пластыр
1- 9.11.2024, 20:51
- 1,690
Ён імітуе розныя тактыльныя адчуванні.
Інжынеры распрацавалі пластыр, які імітуе складаныя тактыльныя адчуванні, уключаючы вібрацыю, ціск і скручванне. Ён складаецца з гнуткай матрыцы і 19 мініятурных прывадоў, піша «Нож».
Прылада выкарыстоўвае энэргію толькі тады, калі прывады мяняюць становішча, дзякуючы чаму можа працаваць на працягу доўгага часу на адным зарадзе батарэі.
Разумны пластыр можа знайсці прымяненне ў відэагульнях, віртуальнай рэальнасці і медыцыне. Ён дазваляе замяняць іншыя сэнсарныя сістэмы тактыльнай зваротнай сувяззю, напрыклад, дапамагаючы людзям з парушэннямі зроку.
Падчас эксперыментаў удзельнікі, якім завязвалі вочы, змаглі за кароткі час адаптавацца да атрымання інфармацыі аб навакольным становішчы пры дапамозе тактыльных адчуванняў.