Грузінскія СМІ паведамілі пра адстаўку пяці дыпламатаў краіны
7- 1.12.2024, 17:16
- 19,868
У Тбілісі трываюць акцыі пратэсту.
Грузінскі тэлеканал "Формула" са спасылкай на сваю крыніцу ў МЗС краіны паведамляе, што намеснік міністра замежных спраў Тэймураз Джанджалія падаў у адстаўку.
Таксама сышоў у адстаўку амбасадар Грузіі ў ЗША Давід Залкаліяні. Тэлеканал Mtavari дадае, што аналагічную пастанову прыняла і амбасадарка Грузіі ў Літве Саламэ Шапакідзэ.
Як паведамляе apsny.ge, пасол Грузіі ў Балгарыі Атар Бердзенішвілі 29 снежня ў X напісаў, што пакідае сваю пасаду. Тая ж крыніца адзначае, што 30 лістапада падаў у адстаўку і амбасадар Грузіі ў Нідэрландах Давід Саламонія, дадаўшы, што да 150 супрацоўнікаў МЗС Грузіі падпісалі заяву супраць адмовы ад еўрапейскага курсу.
Увечары 30 лістапада ў Тбілісі прайшоў мітынг, які суправаджаўся сутыкненнямі з праваахоўнікамі. 1 снежня ўдзельнікі мітынгу працягваюць акцыю на перакрытым праспекце Чаўчавадзэ сталіцы Грузіі.
Сітуацыя ў Грузіі пагоршылася пасля таго, як прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ заявіў, што ўлады краіны пастанавілі зняць з парадку дня пачатак перамоў аб сяброўстве краіны ў Еўразвязе да 2028 года і адмовіліся ад атрымання грантаў для ўрада.