Паўстанцы знішчылі наркаімперыю сірыйскага рэжыму
8- 11.12.2024, 12:50
- 8,568
Асад пазапаўняў таннымі наркотыкамі ўвесь Блізкі Усход.
Наркаімперыя сірыйскага дыктатара-ўцекача, Башара Асада гарыць.
Паўстанцы знайшлі мяшкі з мільёнамі таблетак каптагону на тэрыторыі вайсковага аэрапорта Аль-Мезэ ў раёне Дамаска і пачалі іх спальваць, піша Telegram-канал "Усходні сіндром".
Каптагон практычна не вядомы за межамі Блізкага Усходу. Гэты сінтэтычны наркотык, які карыстаецца вялікай папулярнасцю ў арабскіх краінах, у апошняе дзесяцігоддзе стаў сапраўдным выратавальнікам для Сірыі - краіны, якая знаходзіцца ў жорсткай ізаляцыі. У ролі галоўных наркагандляроў выступалі не толькі сірыйскія прадаўцы, але і саюзныя рэжымы Башара Асада чальцы лібанскай групоўкі "Хезбала" і некаторыя праіранскія тэрарыстычныя арганізацыі ў Іраку. А асноўным рынкам збыту наркотыку стала Савудаўская Арабія.