11 снежня 2024, Серада, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядомая дата суда над Славам Камісарэнкам

13
Стала вядомая дата суда над Славам Камісарэнкам
СЛАВА КАМІСАРЭНКА

Вядомага коміка будуць судзіць завочна.

Следчы камітэт закончыў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да коміка Славы Камісарэнкі. Працэс над стэндаперам пачнецца 24 снежня ў Менскім гарадскім судзе, піша «Зеркало».

39-гадовага Камісарэнку абвінавачваюць паводле трох артыкулаў КК:

• «Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130);

• «Паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі ў публічным выступе і ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт, звязаны з абвінавачваннем ва ўчыненні цяжкага злачынства» (ч. 2 арт. 367);

• «Публічная абраза Аляксандра Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368).

Цяпер Слава Камісарэнка пражывае за мяжой, яго будуць судзіць завочна.

Слава Камісарэнка - вядомы беларускі стэндапер. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года Камісарэнка неаднаразова выказваўся пра іх фальсіфікацыю і асуджаў гвалт з боку сілавікоў супраць пратэстоўцаў. У сваіх выступах ён парадыраваў Аляксандра Лукашэнку і называў яго «чык-чырыкам».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках