11 снежня 2024, Серада, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя ўлады Сірыі заклікалі бежанцаў вяртацца ў краіну

Новыя ўлады Сірыі заклікалі бежанцаў вяртацца ў краіну

Новы ўрад запэўніў у абароне ўсіх меншасцяў.

Новы ўрад Сірыі запэўніў у абароне ўсіх меншасцяў. А сірыйскіх бежанцаў заклікалі вяртацца дадому.

Пра гэта паведамляе The Guardian.

Выданне паведаміла, што новы прэм'ер-міністр Сірыі заявіў, што альянс, які зрынуў дыктатара Башара Асада, «будзе гарантаваць» правы ўсіх рэлігійных групаў і заклікаў мільёны людзей, якія ўцяклі ад вайны, вярнуцца дадому.

Заўважым, што на мінулым тыдні Асад уцёк з Сірыі пасля вокамгненнага наступу, які ўзначаліла групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам» (ХТШ) і яе хаўруснікі.

The Guardian адзначыла, што пасля звяржэння Асада, якое апусціла Сірыю ў невядомасць, яе новыя кіраўнікі спрабуюць запэўніць прадстаўнікоў рэлігійных меншасцяў краіны, што яны не будуць іх рэпрэсаваць.

Яны таксама паабяцалі аднавіць справядлівасць для ахвяраў жалезнага кіравання Асада, а лідар ХТШ Ахмед аш-Шараа, таксама вядомы як Абу Махамед аль-Джолані, паабяцаў у сераду, што чыноўнікі, якія маюць дачыненне да катаванняў затрыманых, не будуць памілаваныя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках