11 снежня 2024, Серада, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск стаў першым у свеце чалавекам з маёмасцю большай за $400 млрд

17
Ілан Маск стаў першым у свеце чалавекам з маёмасцю большай за $400 млрд

Да 2027 года ён можа стаць першым у свеце даляравым трыльянерам.

Маёмасць Ілана Маска вырасла да $439,2 млрд, паведаміў Bloomberg. Генеральны дырэктар Tesla і SpaceX стаў першым сярод найбагацейшых людзей свету з індэкса мільярдэраў Bloomberg (Bloomberg Billionaires Index), чый капітал перавысіў адзнаку $400 млрд. Капітал Маска вырас прыкладна на $50 млрд пасля таго, як SpaceX стала самым дарагім стартапам з ацэнкай $350 млрд.

Памерам маёмасці Маск апярэджвае заснавальніка Amazon Джэфа Безаса і кіраўніка Meta Марка Цукерберга.

Раней Bloomberg адзначаў, што рост дабрабыту Маска прадаўжаецца з перамогі Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША. Маск быў адным з нямногіх буйных бізнэсмэнаў, якія публічна падтрымалі кандыдатуру рэспубліканца.

Амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск да 2027 года можа стаць першым у свеце даляравым трыльянерам, паведамляла газета The Guardian са спасылкай на даклад аналітычнай групы Informa Connect Academy. Паводле іх ацэнак, маёмасць Маска ў сярэднім расла на 110% за год.

Другім у свеце даляравым трыльянерам, паводле прагнозаў, да 2028 года стане заснавальнік Adani, індыйскі мільярдэр Гаўтам Адані. Пераадолець планку $1 трлн у 2028 годзе таксама можа маёмасць галоўнага выканальнага дырэктара Nvidia Джэнсена Хуангі і інданезійскага магната Праджага Пангесту.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках