Індэкс NASDAQ упершыню ў гісторыі перавысіў 20 000 пунктаў
2- 11.12.2024, 21:05
Акцыі тэхналагічных кампаній даражэюць на чаканнях змякчэнне рэгулявання пры прэзідэнцтве Трампа.
Індэкс NASDAQ Composite у 20:07 паводле Менска вырас на 1,7%, да 20022,62 пункта. Адзнаку 20 000 пунктаў адзін з галоўных індыкатараў амерыканскага рынку акцыяў перавысіў упершыню ў гісторыі. Папярэднюю мяжу – 19 000 пунктаў – NASDAQ Composite перасягнуў усяго ў пачатку лістапада. Усяго з пачатку гэтага года індэкс вырас на 33,4%.
Акцыі тэхналагічны кампаній даражэюць на чаканнях змякчэнне рэгулявання пры прэзідэнцтве Дональда Трампа і стаўках на рост прыбытку за кошт ШІ у наступных кварталах, піша Reuters..