5 снежня 2024, Чацвер, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка на мяжы дэфолту»

34
«Лукашэнка на мяжы дэфолту»

Увесь ягоны пазыковы лёс залежыць ад Расеі.

Чытач сайта Charter97.org сабраў у адным тэксце ўсе прыкметы залежнасці рэжыму Лукашэнкі ад Расеі:

- Цяпер яна татальная. Не проста ўзрасла залежнасць ад Расеі, як рынку збыту.

Да 2020 года была формула паставак: 30/30/30: Еўропа/Расея/іншы свет. Зараз аб'ёмы на расейскім рынку блізу 70 адсоткаў. Амаль увесь сыравінны імпарт ідзе з Расеі. У тым ліку традыцыйная энэргетычная залежнасць. Увесь экспарт, які не ідзе ў Расею, усё роўна ідзе праз расейскія парты.

Падатковае адміністраванне рэгулюецца расейскімі Правіламі з выкарыстаннем расейскага праграмнага забеспячэння. Праз гэты доступ можна здымаць усю інфармацыю аб працэсах у эканоміцы, а пры жаданні на іх уплываць.

Узрос маштаб залежнасці дзяржаўнай пазыкі. Расея цяпер - дамінантны крэдытор у партфелі той пазыкі, якая ёсць. А шанцы атрымаць грошы ад кагосьці яшчэ, пасля таго як Беларусі прысвоілі дэфолтны статус, роўныя нулю. Увесь «пазыковы» лёс залежны ад Расеі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках