Акупант здаў месца дыслакацыі СПА і штаба падраздзялення РФ у Данецкай вобласці
- 3.12.2024, 10:16
- 6,088
Расейскі вайсковец сам выйшаў на сувязь.
Расейскі вайсковец выйшаў на сувязь з партызанскім рухам у Данецкай вобласці. Ён здаў ім месцазнаходжанне варожай СПА.
Пра гэта паведамляе партызанскі рух «АТЭШ».
Як раскалалі ў «Атэш», з імі звязаўся вайсковец са складу расейскай групоўкі войскаў «Усход» у Данецкай вобласці. Ён перадаў звесткі аб размяшчэнні палявога склада, месца дыслакацыі сістэмы СПА і штаба свайго падраздзялення.
«Усе падрабязнасці мы не раскрываем, каб не падстаўляць пад небяспеку нашага агента. Атрыманая інфармацыя аператыўна перададзеная Сілам абароны Украіны для далейшага рэагавання і апублікаваная пасля ўзгаднення з імі», - заявілі ў «Атэш».