У школах хочуць яшчэ больш інфармацыі пра бацькоў
16- 3.12.2024, 11:34
- 9,852
Мінадукацыі ўводзіць новаўвядзенне.
Месца працы бацькоў будзе пазначацца ў класных журналах школ Беларусі. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі №166 ад 21 лістапада 2024 года. Дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым партале.
Адзначаецца, што гэтая пастанова ўносіць адпаведную змену ў раздзел 28 класных журналаў, які называецца “Агульныя звесткі аб вучнях”. Раней у названым раздзеле пазначалася прозвішча, імя, імя па бацьку вучня, дата яго нараджэння, нумар асабістай карткі. Акрамя таго, прапісваліся ПІБ, месца жыхарства, а таксама тэлефон яго законных прадстаўнікоў.
З дакумента вынікае, што фармулёўка "законныя прадстаўнікі" будзе замененая на слова "бацькі". Таксама гаворыцца, што будзе ўказвацца род заняткаў, месца працы бацькоў вучня. Пастанова набудзе моц з 1 верасня 2025 года.