Дым і пажар бачныя здалёку: пад Токмак знішчаны палівазапраўшчык акупантаў
- 3.12.2024, 11:35
- 2,916
FPV-дрон пацэліў у АЗС каля горада.
УСУ знішчылі палівазапраўшчык расейскіх войскаў у акупаваным Токмаку Запарожскай вобласці. Узгаранне адбылося непасрэдна на заправачнай станцыі - пажар і дым былі бачныя здалёк. Пра гэта экс-дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка паведаміў у Telegram-канале.
Паводле ягоных звестак, FPV-дрон знішчыў АЗС каля горада, у той час калі акупанты запраўлялі сваю тэхніку. Адбылося ўзгаранне, якое прывяло да дэтанацыі рэзервуараў з бензінам і дызпалівам.
У расейскіх пабліках 2 снежня было апублікавана відэа пажару ля АЗС. Яго здымалі з раёна дарогі на значнай адлегласці, разам з тым маштаб узгарання праглядаецца.
Пасля апублікавалі відэа, перададзенае "Марыюпальскім супрацівам". На ім ужо выразна бачна ліквідацыя вайсковага палівазапраўшчыка акупантаў і іншыя наступствы для АЗС.