Сіняпалая навука - у поўнай дэградацыі
8- TELEGRAM-КАНАЛ «НІК І МАЙК»
- 3.12.2024, 15:46
- 11,078
У хунты і з прасцейшымі задачамі праблемы.
Сённяшняя нарада ў Лукашэнкі аб навуцы дэманструе тое, пра што мы не раз пісалі на канале.
Навука ў Беларусі пад «чулым кіраўніцтвам» ператварылася ў няпыльны бізнэс для сваіх. Схема вельмі простая: прасоўваць распрацоўкі мінулага стагоддзя або кітайскія вырабы за свае новыя прарыўныя ідэі.
У астатнім жа галіна ў поўнай дэградацыі - татальнае недафінансаванне і ідэалагізацыя прыводзяць да таго, што Іран і Пакістан сышлі далёка наперад ад сіняпалай навукі.
Схематоз стаў яшчэ магчымы і таму, што службоўцы і кантралёры ў пагонах таксама не моцна ў зуб нагой з галіной. Адбіваецца разгром сістэмы вышэйшай адукацыі.
Гусакова можна памяняць на Мясніковіча і назад ці нават на ўмоўнага Іванова, але нічога не зменіцца. Без свабоды, навуковага абмену, карпаратыўнай навукі, а таксама інвестыцый не будзе ні-чо-га. У хунты і з прасцейшымі задачамі праблемы. Што ўжо казаць пра навуку?
Telegram-канал «Нік і Майк»