4 снежня 2024, Серада, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўднёвай Карэі забараняецца палітычная дзейнасць і ўводзіцца цэнзура

9
У Паўднёвай Карэі забараняецца палітычная дзейнасць і ўводзіцца цэнзура

На вуліцах Сеула - вайскоўцы.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль абвясціў ваеннае становішча ў краіне, паведамляе Yonhap. Пастанова, са слоў кіраўніка дзяржавы, прынятая, каб «выкараніць прапаўночнакарэйскія сілы і абараніць свабодны канстытуцыйны парадак».

Камандзір сухаземных войск Пак Ан Су абвешчаны кіраўніком ваеннага становішча. У краіне забароненая «ўсякая палітычная дзейнасць», улады абвясцілі аб забароне палітычных партый і мітынгаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Апазіцыя, паведамляе «Рэнхап», дамагалася адстаўкі галоўнага дзяржаўнага аўдытара і генеральнага пракурора. Парламенцкі бюджэтны камітэт, насуперак ціску ўрада, ухваліў законапраект аб скарачэнні бюджэту.

Лідар Дэмакратычнай партыі Лі Джэмен назваў пастанову прэзідэнта антыканстытуцыйнай і накіраванай супраць інтарэсаў грамадства.

Партыя заклікала заканадаўцаў сабрацца ў будынку парламента. Уваход і выхад з яго ўжо заблакаваныя, паведамляе «Рэнхап». Лідар кіроўнай партыі «Сіла народа» Хан Дон Хун заявіў, што ўвядзенне надзвычайнага становішча было памылкай і ён «скасуе яго разам з народам».

У аўторак міністэрства абароны склікала нараду ключавых камандзіраў, загадаўшы вайскоўцам знаходзіцца ў стане надзвычайнай гатоўнасці. Паведамляецца аб ваеннай тэхніцы на вуліцах Сеула.

Загад аб ваенным становішчы перадае вайскоўцам кантроль над сродкамі масавай інфармацыі. Ён забараняе забастоўкі або ўсе сходы, якія «спрыяюць сацыяльным беспарадкам». Лекарам і медыцынскаму персаналу, якія ўдзельнічаюць у нацыянальнай забастоўцы, што працягваецца з лютага, загадана вярнуцца на працоўныя месцы. Парушальнікі могуць быць абшуканыя, затрыманыя або арыштаваныя без ордэра суда і пакараныя аж да смяротнага пакарання.

Пры ваенным становішчы, згодна з паўднёвакарэйскім законам, уводзяцца ў дзеянне надзвычайныя ваенныя суды з паскоранай працэдурай разгляду спраў, абмежаваным правам на абарону і немагчымасцю абскардзіць вырак.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках