Беларускіх Z-манашак прагналі з яшчэ аднаго кірмаша ў Польшчы
21- 4.12.2024, 9:46
- 13,348
Краму зачынілі і ў Торуні.
Кірмаш у польскім Торуні закрыў крамку Свята-Елісавецінскага манастыра.
Крама была заўважаная беларусамі ў Торуні 22 лістапада, паведамляе «Наша Нiва».
Беларускія і ўкраінскія грэка-католікі з Торуні не сталі мірыцца з прысутнасцю манастыра, які падтрымлівае расейскую агрэсію, на калядным кірмашы ў горадзе і пачалі звяртацца ў адпаведныя інстанцыі.
Як яны паведамілі “Хрысціянскай візіі”, крамы на кірмашы больш няма.
Раней беларускім актывістам удалося спыніць гандаль і ў польскім Шчэціне.