Мянчанка зрабіла «беларускі дубайскі шакалад»
4- 4.12.2024, 21:30
- 3,036
З бульбяным пюрэ.
Класічны беларускі маркетынг – дадаць бульбы ў любым яе агрэгатным стане ў каву, цукеркі і ўвогуле куды заўгодна, куды яна толькі ўлезе. Наглядзеўшыся на падобныя акцыі, блогерка з Менска пастанавіла давесці сітуацыю да абсурду, злучыўшы два папулярныя, злёгку надакучныя трэнды. Так у яе атрымаўся дубайскі шакалад з бульбяным пюрэ, піша «Анлайнер».
– Мяне весялілі відэа ў TikTok, дзе гатуюць дубайскі шакалад з макаронамі, травой і іншымі бязглуздымі начыннямі. У мяне даўно без справы ляжала форма для хлеба, а ў «Грошыку» я набыла тры самыя танныя шакаладкі «Анюціны вочкі». Беручы да ўвагі тое, што бульба для маёй сям'і бясплатная (ад сваякоў), на выраб свайго варыянту дубайскага шакаладу ў мяне спатрэбілася 5,5 рубля.
Паводле словаў Крысціны, шакаладка прыгатавалася даволі проста. Танныя пліткі лёгка растапіліся ў мікрахвалеўцы, а начыннем паслужыла халоднае бульбяное пюрэ. На замарозку спатрэбілася ўсяго паўгадзіны. Атрымалася знешне сімпатычна. А вось на смак…
– Шчыра скажу, есці яе немагчыма – таму на відэа няма маёй рэакцыі (я яе запісала, але пастанавіла не ставіць). У першапачатковым агучванні да роліку я кажу, што такая шакаладка стане выдатным падарункам для замежнікаў, якія думаюць, што ў Беларусі не ядуць нічога, акрамя бульбы. Але за акном такая шэрасць і нуда – мне хацелася зрабіць усё ж такі добры, вясёлы ролік, які ўздыме людзям настрой.