Кадыраў прызнаў атаку на полк спецыяльнага прызначэння ў Грозным
- 4.12.2024, 21:38
- 7,236
Кіраўнік Чачні заявіў пра параненых.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прызнаў атаку на полк спецназу, які ахоўвае яго. Яна адбылася 4 снежня.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал ASTRA.
Кадыраў заявіў, што беспілотнік атакаваў цэнтр Грознага і зачапіў дах будынка палка паліцыі спецпрызначэння імя Ахмата Кадырава. Паводле ягоных словаў, у нападзе пацярпелі людзі, але не называе іх колькасць.
Кіраўнік Чачні абвінаваціў у нападзе Украіну.
Нагадаем, сёння раніцай паведамлялася, што ў Грозным прагрымеў выбух. Тады ж у мясцовым аэрапорце быў уведзены план «Дыван», у выніку чаго быў затрыманы адзін рэйс на Маскву.